Змітра Паліенка ў СІЗА пазбавілі перадачы
Аб гэтым паведаміла ягоная нявеста Анастасія Гусева на сваёй старонцы ў Facebook.

"Дзіму пазбавілі перадачы. "Пакараны". Вось так" — напісала яна на сваёй старонцы.
Як дадаюць паплечнікі Змітра, яна мусіла перадаць перадачу сёння ў 14.00. Аднак яе не прынялі, не растлумачыўшы сітуацыю. Таксама ёсць інфармацыя, што ў Змітра абвастрылася астма і зноўку праявіў сябе дзерматыт. Ягоныя паплечнікі лічаць, што ягонае жыццё і здароўе знаходзяцца пад пагрозай.
Адмова ўзяць перадачу можа сведчыць аб том, што Зміцер знаходзіцца ў карцары. Бо ў такім выпадку перадачу зняволенаму не выдаюць.