Актывісты збіраюць грошы на рэстаўрацыю магілы бацькі Янкі Купалы
На аднаўленне пахавання Дамініка Ануфрыевіча Луцэвіча плануюць сабраць 200 рублёў.

Фота: Фэйсбук Іларыёна Трусава
Збор сродкаў запушчаны на краўдфандынгавай платформе MOLAMOLA.
Сабраныя талакой грошы пойдуць на закуп патрэбных матэрыялаў, іх дастаўкі ў Лагойскі раён. Плануецца падфарбаваць пэўныя часткі памятнага знака, прыбраць смецце і аскубаць траву вакол помніка, аднавіць пліту пад знакам.
Дабраўпарадкаваць магілу актывісты плануюць да 13 чэрвеня — Дня Святога Антонія на Карэншчыне ( у гэты дзень мясцовыя жыхары ідуць на могілкі дзеля ўшанавання памяці памерлых).
Працы пачнуцца, калі будзе сабраная патрэбная сума.