Археолагі запрашаюць валанцёраў на раскопкі ў ліпені
З 8 па 30 ліпеня Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава праводзяць сумесную археалагічную экспедыцыю.
Плануюцца даследаванні селішча і могільніка Гуры Вілейскага раёна Мінскай вобласці (датуюцца другой паловай І тыс. н.э.), а таксама даследаванні могільніка Камена ў Вілейскім раёне, які адносіцца да канца І тыс. н.э. – ХІІ стст.
Экспедыцыя актыўна набірае валанцёраў!
Што цябе чакае:
– жыццё ў палатачным лагеры на маляўнічым беразе ракі Сэрвач;– удзел у археалагічных раскопках курганаў і магчымасць уласнаруч здабываць з зямлі гісторыю;– незабыўныя ўражанні, вечары ля вогнішча і археалагічная рамантыка.
Кіраўнікі экспедыцыі:
Мікалай Плавінскі, кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава.
+375 (29) 679-36-67Мікалай Плавінскіfacebook.com/north.wind.5059instagram.com/mikolaplavinsky
Вікторыя Макоўская, магістр гістарычных навук, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.
+375 (29) 139-06-69Вікторыя Макоўскаяfacebook.com/viktoryia.makouskayainstagram.com/makouskaya_v
Спасылка на google-форму для запісу тут.
Падпісвайся на сацсеткі экспедыцыі, каб сачыць за інфармацыяй і навінамі: Facebook, VK.
budzma.by