Цэх Жывой Гісторыі запрашае на лекцыю пра готаў на Беларусі
Цэх Жывой Гісторыі вяртяецца з вакацыяў і прадстаўляе тэму першай навукова-папулярнай сустрэчы з кандытам гістарычных навук Вадзімам Беляўцом: «На шляху ў Оюм: готы на землях Беларусі».
Готы – старажытнагерманскі племянны саюз, які цягам 700 год здзейсніў грандыёзную вандроўку з паўднёвай Скандынавіі да берагоў Чорнага мора, Італіі і Іспаніі. У эпоху Вялікага перасялення народаў яны спрычыніліся да зруйнавання Рымскай імперыі і заснавалі на яе абломках першыя варварскія каралеўствы. Готы таксама сталі першым з варварскіх народаў Еўропы, які стварыў літаратурную мову і пакінуў нам уласную версію сваёй гісторыі.
Але многія з этапаў іх велічнага шляху ў часе і прасторы застаюцца ўсё яшчэ мала вядомымі. На працягу ўжо амаль ста гадоў яны вывучаюцца археолагамі.
Як дадзеныя археалогіі дапаўняюць і змяняюць нашы ўяўленні аб мінулым гэтага старажытнага народа? Які след пакінулі готы на землях Беларусі?
Пра гэта і пра шмат якія іншыя пытанні археалогіі Беларусі распавядзе выбітны даследчык старажытнасцяў жалезнага веку і эпохі Вялікага перасялення народаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Белявец.
6 кастрычніка, 19.00
Lidbeer bar светлы (Кульман, 1) Уваход вольны Інфалінія і бронь: +375336611432
Паводле прэс-рэліза