Грынявіцкі, або проста «Коцік»

Галаву Ігната Грынявіцкага змясцілі ў слоік са спіртам і выставілі ў холе пецярбургскай камендатуры паліцыі. Перад ім павінны былі праходзіць усе арыштаваныя, якіх накіроўвалі на допыт.



hnat_hryniavicki.jpg

1 (13) сакавіка 1881 года ў 15.35 у Зімнім палацы ў Пецярбургу ад атрыманага ранення памёр расійскі імператар Аляксандр ІІ. А праз сем гадзін памёр беларус Ігнат Грынявіцкі, які кінуў бомбу пад ногі цару.

У сваім запавеце, напісаным за некалькі дзён да смерці, Грынявіцкі пазначыў: “Гісторыя паказвае, што раскошнае дрэва волі патрабуе чалавечых ахвяраў”.

Сябры запомнілі Грынявіцкага як невысокага шатэна з кучаравай галавой, высокім ілбом, невялікай расліннасцю на лагодным шырокім твары, які заўважна гаркавіў літару “л”, адрозніваўся сціпласцю, быў мала разгаворлівы, але схільны да гумару.

Грынявіцкі нарадзіўся ў 1856 годзе ў збяднелай шляхецкай сям’і ў фальварку Басін Свіслацкай воласці Бабруйскага ўезда Мінскай губерні. Паспяхова скончыў Беластоцкую рэальную гімназію, дзе за рахманы нораў яго называлі проста “Коцік” — пазней гэтая назва зрабілася падпольнай мянушкай Грынявіцкага (таксама мянушкі Ельнікаў і Міхаіл Іванавіч). У 1875 годзе ён паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут.

Студэнцкая моладзь Імперыі ў гэты час жыла народніцкімі ідэямі руху “Хаджэння ў народ” і вераю ў хуткае наступленне лепшага ладу. Грынявіцкі таксама далучыўся да гэтага руху: вядзе прапаганду сярод працоўных, збірае сродкі для дапамогі арыштаваным таварышам, вырабляе падробныя дакументы, удзельнічае ў працы расейска-польскіх падпольных гурткоў.

Глядзіце таксама

Народніцтва распачыналася як мірная ініцыятыва моладзі, да якой уладамі прымяняліся жорсткія рэпрэсіі. Толькі ў 1874 годзе было арыштавана 8000 чалавек па абвінавачванню ў рэвалюцыйнай прапагандзе. Сімвалам разгорнутага Расійскай Імперыяй паліцэйскага тэрора стаў “працэс 193-х” у 1877-1878 гадах. Да гэтага часу многія з арыштаваных знаходзіліся за кратамі ўжо 4 гады. 43 чалавекі памерлі яшчэ да пачатку суда, 12 скончылі жыццё самагубствам ў турме, 38 з’ехалі з глузду з-за доўгага турэмнага адзіноцтва. Нягледзячы на тое, што суд апраўдаў 80 іншых удзельнікаў “працэса 193-х”, па асабістаму загаду імператара Аляксандра ІІ яны былі адпраўленыя ў ссылку.

У адказ, на арэну грамадзянскага супраціву выйшлі арганізаціі, якія не спыняліся перад тэрорам у змаганні з самадзяржаўем. 28 студзеня 1878 года Вера Засуліч страляла ў Пецярбургскага генерал-губернатара Трэпава, а 4 жніўня 1878 года Сяргей Сцяпняк-Краўчынскі закалоў кінжалам шэфа жандармаў Мязенцава.

У чэрвені 1879 года рэвалюцыянеры вынеслі смяротны прысуд "цару-вешальніку" Аляксандру ІІ.

У чэрвені 1879 года рэвалюцыянеры вынеслі смяротны прысуд "цару-вешальніку" Аляксандру ІІ.

Менавіта на хвалі паліцэйскага тэрору, у 1879 годзе? Ігнат Грынявіцкі далучыўся да арганізацыі “Народная воля” і стаў адным з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, праграма якой пазней была надрукавана ў часопісе “Гоман” (1884), дзе было абвешчана права беларускага народа “кіраваць сабою” і распараджацца сваім лёсам”. Ігнат увайшоў таксама ў рэдакцыю падпольнай “Рабочай газеты”.

У адносінах да прадстаўнікоў польскіх арганізацый, якія спрабавалі завербаваць Грынявіцкага ў свае шэрагі, Ігнат адказваў, што ён літвін, а не паляк. Аб этнічнасці Грынявіцкага расеец Л.А. Ціхаміраў, знаходзячыся ў эміграцыі ў 1880-я гг., запісаў наступнае: «Поляки упорно называли его Грюневецкий и причисляли к своим. Он сам, однако, называл себя литвином, а не поляком; по-русски говорил прекрасно, как и по-польски, и был вполне русский народник. Официально его, конечно, нужно считать поляком, потому что по вероисповеданию он был католик. Тем не менее Гриневицкий был поляк сильно «помоскаленный», и большая часть его студенческих друзей, с которыми он мечтал о поселениях «в народе», были кровные русские или "помоскаленные" поляки».

На папрокі палякаў Грынявіцкі адказваў: “Калі вы ў лес адправіцеся, я буду тады з вамі. А цяпер, калі вы нічога не робіце, я буду працаваць на справу вызвалення”.

Грынявіцкі быў шчырым католікам, аднак лічыў, што самаўладдзе ў Расійскай імперыі — ліха, у змаганні з якім нельга спыняцца ні перад чым, навам ахвяруючы ўласным жыццём.

Восенню 1880-га ён увайшоў у спецыяльны атрад па падрыхтоўцы замаху на Аляксандра ІІ, які ўзначальвала Соф'я Пяроўская. Іх задачаю было штодзённае назіранне за перамяшчэннямі цара, вывучэнне маршрутаў яго руху.

У гэты час чарговая хваля рэпрэсій абрынулася на Пецярбург і Маскву і ў студзені-лютым многія прадстаўнікі Народнай волі былі арыштаваныя, сярод якіх 27 лютага апынуўся і адзін з кіраўнікоў арганізацыі — Андрэй Жэлябаў. Аднак група Соф'і Пяроўскай заставалася на волі і праводзіла апошнія падрыхтоўчыя мерапрыемствы перад рэалізацыяй плана забойства цара.

Да ранку 1-га сакавіка праца была завершана: бомбы падрыхтаваныя, ролі размеркаваныя.

Згодна плану, у забойстве цара бралі ўдзел 4 чалавекі: Ігнат Грынявіцкі, Мікалай Рысакоў, Цімафей Міхайлаў і Іван Ямяльянаў, якія ў 8 гадзін, напярэдадні наведвання Аляксандрам ІІ манежа, былі на сваіх пазіцыях. Аднак абставіны склаліся так, што цар паехаў іншай дарогай. Пяроўская здолела арганізаваць людзей і загадала тым змяніць пазіцыі.

Царскі экіпаж, узмоцнены канвоем рухаўся да Екацярынінскага канала, калі бомбу ў яго кінуў Мікалай Рысакоў. У выніку быў забіты адзін казак аховы, а самога Рысакова схапілі. Аляксандр ІІ вылез з экіпажа і стаў назіраць за збіццём казакамі схопленага рэвалюцыянера. У гэты час да цара наблізіўся Ігнат Грынявіцкі, які застаў прысутных знянацку і кінуў Аляксандру ІІ бомбу пад самыя ногі.

56d883997b7cd1ab79a25261892f53bc.jpg

Імператар быў смяротна паранены і хутка памёр. Грынявіцкі паміраў у шпіталі, увесь у крыві і ранах пасля выбуху. На ўсе спробы даведацца яго імя, Ігнат не адказваў, і толькі незадоўга да смерці адрывіста сказаў: “Не ведаю”. Ён так і не выдаў уласнага прозвішча, каб затрымаць паліцыю і даць час сваім сябрам збегчы.

За некалькі дзён да замаху на Аляксандра ІІ Ігнат Грынявіцкі пакінуў свой запавет:

<...> Александр II должен умереть. Дни его сочтены.

Мне или другому кому придется нанести страшный последний удар, который гулко раздастся по всей России и эхом откликнется в отдаленнейших уголках ее, — это покажет недалекое будущее.

Он умрет, а вместе с ним умрем и мы, его враги, его убийцы.

Это необходимо для дела свободы, так как тем самым значительно пошатнется то, что хитрые люди зовут правлением — монархическим, неограниченным, а мы — деспотизмом...

Что будет дальше?

Много ли еще жертв потребует наша несчастная, но дорогая родина от своих сынов для своего освобождения? Я боюсь... меня, обреченного, стоящего одной ногой в могиле, пугает мысль, что впереди много еще дорогих жертв унесет борьба, а еще больше последняя смертельная схватка с деспотизмом, которая, я убежден в том, не особенно далека и которая зальет кровью поля и нивы нашей родины, так как — увы! — история показывает, что роскошное дерево свободы требует человеческих жертв.

Мне не придется участвовать в последней борьбе. Судьба обрекла меня на раннюю гибель, и я не увижу победы, не буду жить ни одного дня, ни часа в светлое время торжества, но считаю, что своей смертью сделаю все, что должен был сделать, и большего от меня никто, никто на свете требовать не может.

Дело революционной партии — зажечь скопившийся уже горючий материал, бросить искру в порох и затем принять все меры к тому, чтобы возникшее движение кончилось победой, а не повальным избиением лучших людей страны.

февр. 1881 г. Игнатий Гриневицкий.

15 мая пяцёра ўдзельнікаў забойства Аляксандра ІІ былі павешаныя на запоўненай натоўпам Сямёнаўскай плошчы ў Пецярбурзе: Андрэй Жэлябаў, Соф’я Пяроўская, Мікалай Кібальчыц, Мікалай Рысакоў і Цімафей Міхайлаў, якога вешалі тройчы, паколькі два разы пад ім рвалася вяроўка. Да смерці была прысуджана і не ўдзельнічаючая непасрэдна ў замаху Гэся Хельфман, якая была на чацвёртым месяцы цяжарнасці. Яна памерла ад запалення страўніка.

Галаву Ігната Грынявіцкага змясцілі ў слоік са спіртам і выставілі ў холе пецярбургскай камендатуры паліцыі. Перад ім павінны былі праходзіць усе арыштаваныя, якіх накіроўвалі на допыт.

P.S. 19 лютага 1885 года скончыла жыццё нявеста Грынявіцкага Соф’я Мюлер, якая атруцілася дустам.

Упершыню артыкул апублікаваны ў "Новым Часе" 01.03.2016