Следчы камітэт Расіі правярае, ці абразіла Ксенія Сабчак пачуцці вернікаў
Фатаздымак тэлевядучай Ксеніі Сабчак у расе і са штучнай барадой, апублікаваны у сацсетках, Следчы камітэт Расіі праверыць па падазрэнні ў абразе пачуццяў вернікаў.
Скрыншот старонкі Ксеніі Сабчак у Instagram у расе і з барадой
Следчы камітэт Расіі (СКР) пачаў праверку ў дачыненні да вядомай расійскай тэлевядучай Ксеніі Сабчак, паведамляе www.dw.de. Праверка праводзіцца галоўным следчым упраўленнем СКР па Маскве на прадмет абразы пачуццяў вернікаў. Пра гэта ў аўторак на сваёй старонцы ў Facebook напісаў старшыня прафсаюза супрацоўнікаў АУС Рэспублікі Татарстан Яраслаў Міхайлаў, які падаў скаргу на Сабчак.
Міхайлаў падаў заяву ў СКР пасля таго, як журналістка ў канцы красавіка размясціла ў Instagram фатаграфію, на якой яна адлюстравана ў расе і з накладной барадой.
На думку заяўніка, "у дзеяннях Сабчак угледжваюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага часткай першай артыкула 148 КК РФ, парушэнне права на свабоду сумлення і веравызнанняў, гэта значыць публічныя дзеянні, якія выказваюць відавочную непавагу да грамадства і здзейсненыя ў мэтах абразы рэлігійных пачуццяў вернікаў". Такія дзеянні караюцца штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін да аднаго года.
У інтэрв'ю радыёстанцыі "Эхо Москвы" ў аўторак, 2 чэрвеня, Яраслаў Міхайлаў, аднак, адзначыў, што ён не настойвае на прыцягненні Сабчак да крымінальнай адказнасці.