Запрацавала аналайн-база даных ахвяр Катынскага злачынства
У будучыні сайт стане часткай сэрвісу аб усіх польскіх вайсковых могілках у замежжы.
Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы адкрыла інтэрнэт-базу ахвяр Катынскага злачынства. Вэб-сайт на польскай, англійскай і рускай мовах – гэта самы вялікі і актуальны збор даных аб польскіх грамадзянах, забітых НКУС СССР у Катыні.
У будучыні сайт стане часткай сэрвісу аб усіх польскіх вайсковых могілках у замежжы.
Пошукавы сэрвіс змяшчае ў асноўным біяграфіі ахвяр Катынскага злачынства ў выглядзе базы даных, якія будуць дапаўняць фатаграфіямі ахвяр. Унікальнасць гэтай базы заключаецца ў першую чаргу ў тым, што ў ёй ёсць асобы, якія былі ў спісе ахвяр Катынскага злачынства, забітых НКУС на тэрыторыі сучаснай Украіны, а іх даныя прапрацавалі адпаведна біяграфій, падрыхтаваных але яшчэ не апублікаванай могілкавай кнігі Польскіх ваенных могілак у Кіеве, у Быкоўне.
Міністэрства культуры Польшчы плануе публікацыю ў анлайн-базе дадатковых матэрыялаў.
PAP/эж, polskieradio.pl