Праграма імя Каліноўскага абвясціла дадатковы набор у польскія ВНУ

У сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Беларусі і значнай колькасцю рэпрэсаваных дырэктар стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага, параіўшыся з дзяржаўнымі і ўніверсітэцкімі ўладамі, прыняў рашэнне аб дадатковым наборы, перадае Радыё Свабода.

Студэнты ля БДУІР. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Студэнты ля БДУІР. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Заяўкі па праграме KK — III будуць прымацца на пастаяннай аснове, пакуль не скончыцца ліміт месцаў, гаворыцца ў адмысловай заяве.
Веданне польскай мовы не з'яўляецца ўмовай атрымання стыпендыі. Удзельнікамі КК — III могуць быць толькі грамадзяне Беларусі, да якіх пасля 9 жніўня ў выніку супрацьпраўных дзеянняў беларускіх уладаў адносіцца адна з наступных абставінаў:

  • Затрымлівалі, арыштоўвалі, збівалі, катавалі
  • Звольнілі з працы ці адлічылі з ВНУ
  • Падвяргалі эканамічнаму ці псіхалагічнаму ціску, які зрабіў немагчымым працягваць адукацыю альбо працу ў Беларусі.


Стыпендыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага плануе накіраваць усіх асобаў на гадавы курс польскай мовы (акрамя тых, хто валодае мовай і можа пацвердзіць гэта адпаведным сертыфікатам). Пасля гэтага кандыдаты будуць паступаць ва ўніверсітэты на свой выбар.
Студэнты атрымаюць штомесяцовую стыпендыю ў памеры 1250 злотых на бакалаўрыяце (1-3 год навучання на адзінай пяцігадовай праграме) і 1500 злотых на магістратуры (4-5 год на адзінай пяцігадовай праграме).
Пералік неабходных дакументаў для падачы заяўкі ТУТ.