Аляксандра Герасіменя: «Косця Якаўлеў ведаў, што гэта здарыцца, ён дакладна быў да гэтага гатовы»
Кіраўніца Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя выказалася наконт затрымання галоўнага трэнера «Віцязя» Канстанціна Якаўлева, паведамляе «Tribuna».
![jakauleu_herasimenja.jpg jakauleu_herasimenja.jpg](/img/v1/images/jakauleu_herasimenja.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандра Герасіменя у сваім Іnstagram распавяла, што Канстанцін Якаўлеў пакутаваў, калі бачыў пакуты іншых:
«Ведаеце, Косця ж ведаў, што гэта здарыцца, ён дакладна быў да гэтага гатовы. Ён пакутаваў з-за таго, што пакутуюць іншыя, але, як бы яму было ні цяжка, ён усё роўна не здаваўся і працягваў натхняць нас, беларусаў на спартыўныя поспехі!
Косця, мы не збіраемся здавацца і чакаем твайго вяртання, каб паўдзельнічаць у тваім новым праекце разам!» — сказала Герасіменя.