У Мінску развіталіся з канькабежцам Ігарам Жалязоўскім (фота)
Шасціразовы чэмпіён свету і неаднаразовы алімпійскі прызёр памёр у Маскве, а будзе пахаваны ў Мінску.

У Мінску прайшла цэрэмонія развітання з Ігарам Жалязоўскім. Славуты чэмпіён памёр 12 чэрвеня ў Маскве.
Яму было 58 гадоў. На працягу кар'еры ён шэсць разоў выйграваў на чэмпіянатах свету, быў неаднаразовм прызёрам Алімпійскіх гульняў. На Алімпіядзе ў Лілехамеры Ігар Жалязоўскі быў сцяганосцам беларускай каманды, якую вывеў на цэрэмонію адкрыцця з бел-чырвона-белым сцягам.



Фота «Белсат».