
Спачатку, у пятніцу, беларусы саступілі камандзе Германіі — 29:33, а ўчора позна вечарам сустракаліся з палякамі. Зноў параза прычым з разгромным лікам — 20:29.
На чэмпіянаце Еўропы зборнай Беларусі засталося правесці адну гульню — у аўторак супраць аўстрыйцаў. Але яна ўжо нічога не будзе вырашаць для нашых суайчыннікаў, якія ні пры якіх абставінах ужо не зоймуць ні першае, ні другое месца ў групе. Пасля матча яны адправяцца на радзіму.