
Асаблівым указам Галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага трэнера перавялі ў гэты горад, каб ён мог у вольны час ад выканання службовых абавязкаў займацца трэнерскай працай і дапамогай валанцёрам.
На фота і відэа прэзентацыі Вернідуба ў якасці галоўнага трэнера — спецыяліст у вайсковай форме.
56-гадовы трэнер у 2019 і 2020 гадах узначальваў салігорскі «Шахцёр».