
1 траўня Юрый Турэйка каментаваў матч "Крумкачы" — "Энергетык-БГАТУ"
і падчас гэтага з ім здарыўся інсульт. Са стадыёну на "хуткай" яго
адвезлі ў шпіталь, дзе яго напаткаў яшчэ адзіны інсульт ды інфаркт.
2 тыдні Юрый правёў у коме і больш за месяц у рэанімацыі. Ніхто не рабіў ніякіх прагнозаў, бо стан Юрыя быў досыць цяжкі.
Цяпер ён у прытомнасці, можа размаўляць, але наперадзе яшчэ доўгі час рэабілітацыі. Вядома, што гэтая сітуацыя досыць цяжкая і ў маральным ды фізічным і ў матэрыяльным стане, таму каманда здзейсніла такі крок.


Сёння "Крумкачы" паведамілі, што падчас гэтай акцыі было сабрана больш за 10 тысяч рублёў, але ж акцыя ўсё яшчэ працягваецца — квіткі на гэты матч яшчэ можна набыць да канца бягучага тыдня.
Сябры, каманда і балельшчыкі шчыра дзякуюць усім, хто далучыўся і прыгадваюць словы Уладзіміра Караткевіча: "Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў!"