Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і ў Мінску не адбудзецца
Чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і, што быў запланаваны на 7—13 чэрвеня, у Мінску не адбудзецца. Гэты турнір мусіў стаць кваліфікацыйным на Алімпійскія Гульні ў Токіа.
Пра гэта паведамляецца на старонцы Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я (UIPM) у Twitter, піша rsport.ria.ru
Падрабязнасці ў паведамленні не прыводзяцца. Спаборніцтвы былі запланаваныя на 7–13 чэрвеня.
Аднак варта згадаць, што яшчэ 13 студзеня прэзідэнт федэрацыі сучаснага пяцібор'я Расіі (ФСПР), віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я (UIPM) Вячаслаў Амінаў заявіў РІА «Новости», што ў міжнароднай арганізацыі існуюць асцярогі наконт прыбыцця спартсменаў на чэмпіянат свету 2021 года ў Беларусь з-за палітычнага становішча ў краіне.
"У UIPM ходзяць размовы, заснаваныя на асцярогах, што нейкія краіны не захочуць удзельнічаць у чэмпіянаце, які праводзіцца ў Беларусі. Я настойваю, каб арганізацыя правяла Чэмпіянат свету 2021 года ў Мінску. Зразумела, што ніякага ціску з боку МАК (Міжнароднага алімпійскага камітэта) няма, але яны (у UIPM) непакояцца наконт таго, каб усе краіны пацвердзілі ўдзел", — сказаў Амінаў.