Далідовіч пра Жалязоўскага: «Побач з ім адчуваў сябе гномікам. Так і выглядалі Воіны Святла»
Лепшы лыжнік у гісторыі незалежнай Беларусі Сяргей Далідовіч выказаўся з нагоды заўчаснай смерці славутага канькабежца Ігара Жалязоўскага.

«Побач з ім адчуваў сябе гномікам :). Заўсёды ад яго энергетыка ішла моцная. І голас — калі пачуў раз, ніколі з іншым не зблытаеш. Так і выглядалі Воіны Святла даўно, напэўна», — напісаў Сяргей Далідовіч у фэйсбуку.
Шасціразовы чэмпіён свету Ігар Жалязоўскі памёр сёння раніцай. Яму было 58 гадоў.