Дзяніс Самсонаў: «Народ б'юць — а ты ездзіш па розных краінах і там застаешся. Гэта крывадушнасць»
У склад зборнай Беларусі па пляжным футболе каманды не ўключаныя шэсць футбалістаў, якія падпісалі ліст спартоўцаў супраць гвалту
![2ca918c4_98d8_47ee_9d65_3d3d77e29b08_cx0_cy6_cw0_w1200_r1.jpg 2ca918c4_98d8_47ee_9d65_3d3d77e29b08_cx0_cy6_cw0_w1200_r1.jpg](/img/v1/images/2ca918c4_98d8_47ee_9d65_3d3d77e29b08_cx0_cy6_cw0_w1200_r1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нападнік нацыянальнай каманды Беларусі па пляжным футболе Дзяніс Самсонаў у новым выпуску на канале «ЧестнОК» распавёў пра тое, што не шкадуе пра свой подпіс у лісце супраць гвалту і за новыя сумленныя выбары.
«Гвалт не спыніць нейкімі паўмерамі, для гэтага павінны прымацца выразныя захады, а калі не – то гэта ўсё працягваецца. Нават калі б я не падпісаўся, то не хацеў бы ў гэтай зборнай заставацца. З імі ў адной камандзе я не хацеў бы быць, нават калі б мяне не выганялі. Народ б'юць — а ты ездзіш па розных краінах і там застаешся. Гэта крывадушнасць», — заявіў Самсонаў.
Зборная Беларусі па пляжным футболе пачала падрыхтоўку, паведамляе Tribuna.com. У склад каманды на зборах не ўключаныя шэсць футбалістаў, якія падпісалі ліст спартыўнай грамадскасці, якія выступаюць за новыя выбары і супраць гвалту: Іван Мірановіч, Ігар Брыштэль, Дзяніс Самсонаў, Валерый Макарэвіч, Ілля Савіч і Канстанцін Магалецкі.
Паводле Tribuna.com