У Кітаі прэзентавалі факел зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне
За год да старту зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне арганізатары прапанавалі факел галоўных стартаў чатырохгоддзя.
Адзін з сімвалаў Алімпіяды-2022 выраблены з вугляроднага валакна, распрацаванага кітайскай кампаніяй Sinopec, і нагадвае дзве стужкі, якія паднімаюцца знізу ўверх па спіралі, адна з іх – чырвоная, іншая —серабрыстага колеру.
Паводле задумы арганізатараў, серабрысты і чырвоны колеры сімвалізуюць сустрэчу лёду і полымя. Факел упрыгожаны эмблемай Beijing 2022 ("Пекін 2022") і алімпійскімі кольцамі.
Для Паралімпійскіх зімовых гульняў быў распрацаваны аналагічны дызайн паходні, але ён выкананы ў чырвоным і залацістым колерах.
Зімовыя Алімпійскія Гульні пройдуць у Кітаі з 4 па 20 лютага 2022 года. Медалі будуць разыграныя ў сямі відах спорту, у 109 дысцыплінах. Упершыню на гульнях будуць прадстаўлены спаборніцтвы ў жаночым слоуп-стайле (фрыстайл), мужчынскім і жаночым біг-эйрэ (сноўборд), змяшанай эстафеце ў шорт-трэку і жаночых адзіночных заездах у бабслеі.
Талісманам маючых адбыцца стартаў стане панда Бін Дуньдунь.
Паводле noc.by