Пад петыцыяй супраць прызнання БЧБ-сцяга экстрэмісцкім у тысячу разоў больш подпісаў, чым пад заявай пра гэта
Супраць прызнання БЧБ-сцяга экстрэмісцкім выказаліся больш за сто тысяч беларусаў. Петыцыя сабрала 102 591 подпісаў.

Петыцыя ў абарону бел-чырвона-белага сцяга, нагадаем, з'явілася 29 студзеня. Стваральнік петыцыі — Каардынацыйная рада — адзначыў, што «забарона выкарыстання бел-чырвона-белай сімволікі не абгрунтаваная нічым, акрамя палітычнага ціску на грамадзян, нязгодных з дзеяннямі дзеючых уладаў».
З'яўленне петыцыі стала адказам на заяву Генпракуратуры, якая нібыта «па просьбе неабыякавых беларусаў» рыхтуе пакет дакументаў пра прызнанне экстрэмісцкімі бел-чырвона-белага сцяга і іншай сімволікі.
Генпракуратура адзначыла, што калектыўную заяву, у якой просяць прызнаць БЧБ-сімволіку экстрэмісцкай і, адпаведна, забароненай, падпісалася каля 100 чалавек.
Паводле tut.by