Ці дойдзем да 100 000? Пад петыцыяй аб абароне бел-чырвона-белага сцяга падпісаліся больш за 90 000 чалавек
Петыцыю накіруюць у Генеральную пракуратуру Беларусі ўвечары 4 лютага.

За некалькі гадзін да завяршэння збору подпісаў колькасць яе падпісантаў працягвае імкліва расці. Прыкладна а 15-й гадзіне мінскага часу колькасць перасягнула лічбу ў 90 тысяч, на 15.40 пад дакументам было 91287 подпісаў.
Падпісанты петыцыі патрабуюць спыніць пераслед беларусаў за выкарыстанне сімволікі, якая ўяўляе сабой нематэрыяльную культурную каштоўнасць; прызнаць бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай спадчынай, паведамляе Радыё Свабода.
Тэкст петыцыі будзе разглядацца як калектыўны зварот грамадзянаў у адпаведнасці з беларускім законам.