Экс-футбаліст зборнай Беларусі Віталь Ланько асуджаны на тры гады турмы за дамоўныя матчы
Прысуд былому гульцу быў агучаны яшчэ 28 снежня.

Экс-футбаліст беларускай зборнай і шэрагу клубаў Беларусі, Расіі і Украіны Віталь Ланько атрымаў тры гады калоніі агульнага рэжыму. Прычынай стала спроба подкупу гульца «Нафтана» з мэтай выйгрыш на стаўках.
Раней Ланько ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства.