«Гэта ганебная гісторыя, каб зарабіць на міску пахлёбкі»
Кіраўнік «Трыбуны» Максім Беразінскі выказаўся наконт пакаяльных заяваў беларускіх футбалістаў Васіля Хамутоўскага і Анатоля Макарава.

Васіль Хамутоўскі
Нагадаем, былы брамнік беларускай зборнай Васіль Хамутоўскі пасля суда папрасіў не лічыць яго палітвязнем і абвінаваціў праваабаронцаў у стварэнні лішняга інфашуму. А паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Анатоль Макараў даў інтэрв'ю «Мінскай праўдзе», дзе апраўдваўся за здымкі ў відэа супраць гвалту.
«Я б не ставіў знак роўнасці паміж тым, што казаў Хамутоўскі і што казаў Макараў. Мне ўсё ж такі здаецца, што гэта розныя сітуацыі, — пракаментаваў гэтыя кейсы Беразінскі ў эфіры «Сваб*да Прэміум».
— Адна рэч, калі супраць цябе ёсць крыміналка і, наколькі я ведаю, у Васіля вельмі складаная сітуацыя.

І не толькі праз гэту крыміналку, але і ёсць і некаторыя іншыя гісторыі, якія я б не хацеў распавядаць. Магчыма, Васіль сам распавядзе як-небудзь. Мне здаецца, што, калі ты трапляеш у гэтую пастку, ты можаш рабіць усё, каб з яе вызваліцца. У мяне язык не паварочваецца сказаць нешта наконт Васіля.
Асабліва ў сітуацыі Макарава, які ўвогуле сказаў тры словы «Мы супраць гвалту». І гэта тыя словы, якія можна казаць у любым рэжыме. Няма нічога такога, гэта проста звычайная такая хрысціянская, чалавечая гісторыя. І калі Макараў кажа, што ён усё зразумеў і зразумеў свае памылкі, што тут сказаць.

Я нават не ведаю. Галоўнае, калі ты выбачаешся, разумець, за што ты выбачаешся. А Макараў выбачаецца за тое, што сказаў тры словы, у якіх увогуле няма нічога такога».