Мінспорту забараніла спартсменам выязджаць за мяжу для ўдзелу ў спаборніцтвах?

Міністэрства спорту забараніла спартсменам усе выезды за мяжу на спаборніцтвы. Пра гэта паведамляецца ў перапісцы, скрыншот якой апублікаваў у сваім Instagram беларускі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка.

opera_snimok_2021_08_18_115658_www.instagram.com.png


Як вынікае з перапіскі з неназваным суразмоўцам, забарона распаўсюджваецца нават на выезды за кошт спартсменаў. Загад тычыцца усіх відаў спорту. За парушэнне пагражаюць звальненнем.

Паводле звестак СМІ, ведамства распарадзілася выключыць фінансаванне ўдзелу ў камерцыйных спаборніцтвах, а таксама фінансаванне вучэбна-трэніровачных збораў перад імі за кошт бюджэтных сродкаў.

Мінспорту афіцыйна пакуль не пракаментавала гэтую інфармацыю.