Панарабскія гульні: Чакаем пякельны скандал?

Расійскія спартсменкі са змененымі імёнамі і датамі нараджэння патрапілі ў спіс удзельнікаў Панарабскіх гульняў як удзельнікі зборнай Сірыі.

Старонка Панарабскіх гульняў, на якой пазначана сярод удзельніц расійская бадмінтаністка Дар'я Джэждула (Dasha Dhedhula), што выступае пад сцягам Сірыі

Старонка Панарабскіх гульняў, на якой пазначана сярод удзельніц расійская бадмінтаністка Дар'я Джэждула (Dasha Dhedhula), што выступае пад сцягам Сірыі

Панарабскія гульні праходзяць з 5 па 15 ліпеня ў Алжыры. І дзіўная справа: расійскія спартоўцы пазначаныя там як чальцы зборнай Сірыі — прынамсі, так сцвярджае спартыўны журналіст Сяргей Лісін.

У ліку ўдзельнікаў гульняў заяўленыя велагоншчыцы Таццяна і Дар'я Мальковы (іх імёны пазначаны як Tatia Malko і Darie Malko), плыўчыха Анастасія Сарокіна (Enas Sorokine), бадмінтаністка Дар'я Джэждула (Dasha Dhedhula), кідальніца дзіды Карына Палудкина (Karina Polud), піша Лісін.

Як магло стацца, што расійскія спартоўцы збіраюцца выступаць за Сірыю, ды яшчэ і са змененымі датамі нараджэння? 

Хто з расійскіх спартоўцаў пазначаны на Гульнях?

Бадмінтон: Дар'я Джэджула (указана як Dasha Dhedhula) — дата нараджэння змененая з 19.11.1995 на 19.11.1999, на сайце Міжнароднай федэрацыі лічыцца расійскай спартсменкай, што знаходзіцца ў рэзерве асноўнага складу зборнай РФ

Веласпорт: Таццяна Малькова (указана як Tatia Malko) і Дар'я Малькова (пазначана як Darie Malko), дата нараджэння змененая з 16.11.2000 на 05.07.2001. Інфармацыі аб змене ліцэнзій UCI гэтых гоншчыц няма, абедзве пазначаны ў спісах кандыдатаў у зборныя РФ

Лёгкая атлетыка: Карына Палудкіна (указана як Karina Polud — для Міжнароднай федэрацыі яна расійская спартсменка, якая літаральна толькі што стала трэцяй на юніёрскім ПР

Плаванне: Анастасія Сарокіна (указана як Enas Sorkine) — Міжнародная федэрацыя нічога не ведае аб новым грамадзянстве, спартсменка лічыцца ў спісах кандыдатаў у зборныя РФ.

І два прыклады «чыстага» пераходу:

Дзюдо: Мілана Мугу (пазначана як Milana Mrad) — у яе нацыянальная прывязка ў Міжнароднай федэрацыі сірыйская.

Спартыўная гімнастыка: Аляксандра Максімава (указана як Aleksandra Maksimova) — ліцэнзія FIG зменена на сірыйскую.

Паколькі немагчыма ўявіць, што хтосьці загадзя дамовіўся з міжнароднымі федэрацыямі бадмінтона, водных відаў, веласпорту і лёгкай атлетыкі (асабліва з апошнімі), што расійскія спартсмены могуць без афіцыйнай змены нацыянальнасці выступаць за Сірыю, ды яшчэ і са змененымі датамі нараджэння (Джэджула і Малькова) — нас чакае пякельны скандал, адзначае Лісін.

Панарабскія гульні арганізуе Саюз НАК арабскіх краін, гэта не той турнір, дзе можна ігнараваць правілы змены грамадзянства, названыя міжнароднымі федэрацыямі.

На гэтым фоне толькі Максімава і Мугу аформілі ўсё афіцыйна, міжнародныя федэрацыяі гімнастыкі і дзюдо пра гэта ведаюць.

Наконт астатніх спартоўцаў — агульнарасійскім федэрацыям гэтых відаў спорту самы час, напэўна, пачынаць рыхтаваць нейкую версію таго, што адбываецца, піша журналіст.

Якая рэакцыя спартовай супольнасці?

Пакуль інфармацыі пра тое, як расійскія спартсменкі маглі апынуцца ў зборнай Сірыі не вельмі шмат. Усерасійская федэрацыя лёгкай атлетыкі (ВФЛА) паабяцала высветліць, як Палудкіна трапіла ў заяўку зборнай Сірыі на Панарабскіх гульнях. 

У прэс-службе Нацыянальнай федэрацыі бадмінтона Расіі заявілі ТАСС, што Джэджула не паведамляла Федэрацыі пра намер выступіць за зборную Сірыі на Панарабскіх гульнях.

Старшы трэнер зборнай Расіі па веласпорце Сяргей Каўпанец сказаў агенцтву РІА Навіны, што ўключэнне сясцёр-велагоншчыц Таццяны і Дар'і Мальковых у заяўку на панарабскія гульні за зборную Сірыі з'яўляецца «парушэннем усіх магчымых правілаў».

«Яны не маюць права выступаць за каманду Сірыі. Я не ведаю, чым гэта растлумачыць. Ды і наогул, шчыра сказаць, ніхто вам цяпер на гэтае пытанне не адкажа», — сказаў Сяргей Каўпанец і дадаў, што яму невядома, хто быў ініцыятарам такога «пераходу». Сяргей Каўпанец таксама сказаў, што ён спрабаваў звязацца са спартсменкамі і іх трэнерам, але яны не выходзяць на сувязь.

Аднак «Матч ТБ» апублікавала каментар Дар'і Мальковай, якая сказала, што не збіраецца ўдзельнічаць у Панарабскіх гульнях і не плануе ехаць у Алжыр. Са слоў спартоўкі, яна вяртаецца ў Расію.

Паводле Мальковай, яна прыязджала ў Сірыю, каб патрэніравацца і паўдзельнічаць у трэніроўках сірыйскіх велагоншчыц. «Гэта была прыватная прапанова, там былі добрыя ўмовы, што мне аплацяць пералёт, гатэль — так і ёсць, што я змагу трэніравацца на шашы. Мне трэба было падкатаць мясцовых дзяўчынак для гэтых гульняў як спарынг-партнёру», — сказала Дар'я Малькова.

Пасля расійскага ўварвання ва Украіну большасць міжнародных федэрацый забаранілі расійскім спартоўцам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. У сакавіку гэтага года МАК дазволіў расійскім і беларускім спартсменам удзельнічаць у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і толькі ў тым выпадку, калі яны будуць выступаць у індывідуальных відах спорту, ніколі не падтрымлівалі ўварванне ва Украіну і не маюць сувязяў з расійскай арміяй, а таксама з сілавымі структурамі і органамі бяспекі.

Паводле ВВС,  тэлеграм-канала “Голы спорт”