Рагачоўскае «Дняпро» прызналі найгоршай футбольнай камандай на зямлі
Іранічны ролік у вельмі папулярным спартовым акаўнце ў TikTok, дзе была пазначаная беларуская каманда, ужо назбіраў больш за 650 тысяч праглядаў.
«Мы знайшлі найгоршую каманду свету. Рагачоўскае «Дняпро» з 2-й лігі чэмпіянату Беларусі.
Як вам такое: 0:23 супраць каманды з назвай «Лясгас»?
Самае цікавае: у каманды ёсць заўзятары, якія лічаць, што пазаўзець за «Дняпро» — найлепшы спосаб бавіць вольны час у выходныя. Сярод задач было названа «ўслаўленне роднага краю».
Што ж, мужыкі, вам гэта ўдалося. Вы ў гэтым шоу, а значыць, пачалі сваю справу нездарма», — праіранізавалі аўтары.
30-ці секундны ролік можна паглядзець тут.
Рагачоўскае «Дняпро» сёлета сапраўды найгоршы як мінімум у Беларусі: ён прайграў усе 16 гульняў у сезоне з агульнай розніцай галоў 7-182!
Напрыклад, «Дняпро» быў разгромлены гомельскім клюбам «Паперпрам» з лікам 0:29, што стала антырэкордам у гісторыі чэмпіянатаў Беларусі.