Скандал у сусветным футболе. У турніры зборных да 15 гадоў удзельнічаюць, верагодна, нашмат старэйшыя. Фота

Зборная Маўрытаніі ў сувязі з гэтым знялася са спаборніцтваў.

maurytanija_1.jpg

Не вельмі падобна, што гэтаму хлопцу ў сінім 14.
Зараз у Афрыцы ідзе турнір для зборных U15 (да 15 гадоў) пад эгідай Заходнеафрыканскага футбольнага саюза — туды ўваходзяць Сенегал, Нігерыя, Гана, Кот-д’Івуар, Малі і яшчэ 12 краін. І там скандал.
У першым жа матчы зборная Сьера-Леонэ абыграла Маўрытанію — 6:0. Лёгкая перамога раззлавала сапернікаў: маўрытанцы заявілі, што здымаюцца з турніру. У афіцыйным тлумачэнні гаворыцца, што робяць гэта для «бяспекі і здароўя дзяцей, якія рызыкуюць атрымаць траўмы».

maurytanija_6.jpg

«Відавочцы футбольнага матча праінфармавалі нас, што ўзрост некаторых каманд-удзельнікаў выходзіць далёка за межы, дапушчальныя для гэтага спаборніцтва», — сказана ў заяве.
Складана не паверыць на слова відавочцам. Розніца ў фізічным развіцці паміж камандамі кідаецца ў вочы нават на фатаграфіях. Сьера-Леонэ — у сіняй форме, Маўрытанія — у белай.

maurytanija_2.jpg

maurytanija_3.jpg


У сацсетках многія ўсталі на бок зборнай Маўрытаніі: «Я згодны з рашэннем, таму што Сьера-Леонэ прывезла каманду U21 замест U15. Гэта махлярства з узростам і карупцыя. Заходнеафрыканскі футбольны саюз павінен разабрацца», — паказальны каментарый.

maurytanija_4.jpg


maurytanija_5.jpg

Зборная Сьера-Леонэ да 15 гадоў.