Спартсменка Надзея Астапчук: Эканоміка вельмі хутка абваліцца, і тады ўлады сядуць за стол перамоў
Надзея Астапчук, якая ў свой час штурхнула ядро за 20 метраў
і брала бронзавы медаль на Алімпіядзе ў Пекіне, выступае супраць гвалту і за
сумленныя выбары. Яна займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, уваходзіць у
свабоднае аб'яднанне спартсменаў. Нядаўна прадала на дабрачынным аўкцыёне свой
залаты медаль з чэмпіянату Еўропы-2005 за 11 100 долараў, каб падтрымаць
рэпрэсаваных калег.
З «Трыбунай» Астапчук падзялілася некаторымі думкамі пра тое, што
адбываецца ў краіне.
— Нейкія перамовы з уладай магчымыя толькі ў тым выпадку, калі ў нас на руках ёсць пэўныя козыры. У нашым выпадку козыр — эканоміка. Яна стане «на калені» вельмі хутка, і тады ўлады проста вымушаныя будуць садзіцца за стол перамоў.
Калі карміць
сваіх «красаўцаў» будзе няма за што, тады Лукашэнка пачне баяцца не народа,
а гэтых самых «красаўцаў». Тады і пойдуць рэальныя змены. Я веру, што
мірным шляхам можна дасягнуць нашай мэты, але, паўтаруся, трэба мець у руках
козыры.
Гледзячы на тое,
як расце курс долара, як эканоміка «развіваецца», прагназаваць нешта
добрае цяжка.
Эканамічныя
праблемы ўдараць па ўсіх — і па тых, хто за перамены, і па тых, хто за дзеючую
ўладу. Але калі мы хочам перамен, давядзецца чымсьці ахвяраваць. Першы час
давядзецца ахвяраваць узроўнем жыцця, — адзначыла Надзея Астапчук.