З'ехаў з Беларусі футбаліст Яўген Вяроўка, актывіст Свабоднага аб'яднання спартсменаў
З Беларусі эвакуіраваны вядомы футбаліст Яўген Вяроўка — удзельнік аб'яднання спартсменаў SOS.BY. Дапамогу ў выездзе за мяжу яму аказаў вядомы фонд, прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім».

У жніўні 2020 года Яўген Вяроўка актыўна выказваўся аб сітуацыі ў краіне, а таксама падтрымаў ініцыятыву спартсменаў за прыпыненне гвалту і новыя выбары.
Паведамляецца, што апошні раз футбаліста затрымлівалі 2 снежня мінулага года.