Зборная Вялікабрытаніі па баскетболе адмовілася ехаць у Мінск на адборачны матч
Мужчынская зборная Вялікабрытаніі па баскетболе адмовілася ехаць у Мінск на адборачны матч ЧС-2023, прычына — ваенны канфлікт паміж Расіяй і Украінай, у якім можа прыняць удзел і Беларусь.
Паводле слоў галоўнага трэнера зборнай Марка Сцютэла, бяспека ігракоў мае для краіны першачарговае значэнне, таму ў Федэрацыі баскетбола Брытаніі было прынята рашэнне не адпраўляцца ў Мінск. Адборачны матч павінен быў прайсці 25 лютага ў Палацы спорту.
Нагадаем, днямі стала вядома, што МЗС Вялікабрытаніі парэкамендавала сваім грамадзянам на фоне абвастрэння сітуацыі на Данбасе ўстрымацца ад наведвання Беларусі без неабходнасці.
reform.by