Зірніце, як выглядалі трыбуны падчас міні-футбольнага матча зборнай Беларусі з ізраільцянамі (фота)
Гульня прайшла ў Мінску, супернік аказаўся зусім слабы — беларусы перамаглі 14:0. Аднак не гэта галоўнае.
У аўторак, 6 красавіка, зборная Беларусі па міні-футболе згуляла з камандай Ізраіля ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2022. Сустрэча прайшла ў мінскім Палацы спорту «Уручча» і завяршылася з лікам 14:0. Але не толькі на гэта звярнулі ўвагу тэлегледачы. Здзівілі аудыторыю заўзятары беларусаў, якія амаль цалкам складаліся з вайскоўцаў.
Фота «Трыбуна».