20% украінцаў хочуць жыць пры аўтарытарызме, 51% — пры дэмакратыі

Чвэрць ўкраінцаў гатовыя ахвяраваць часткай сваіх правоў і свабод у абмен на ўласны дабрабыт, а 20% хочуць аўтарытарызму.



Свабода ці каўбаса?


Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання Фонду Дэмініцыятывы і Цэнтра Разумкова.
 
 
Як паведамляецца, у грамадстве пераважае падтрымка дэмакратыі як найбольш жаданага тыпу дзяржаўнага ладу для Украіны - 51%.
 
 
Аўтарытарным тыпу дзяржаўнага ладу аддаюць перавагу 20,5 %, а для 12% гэта не мае значэння.
 
 
Адначасова падтрымка дэмакратыі розная ў розных рэгіёнах: найбольшая - на Захадзе (77 %), прыкладна аднолькавая - на Поўдні (56 %) і ў Цэнтры (52 %) і істотна ніжэйшая на Усходзе (36%).
 
 
Пры гэтым у Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях падтрымка дэмакратычнага і аўтарытарнага рэжымаў прыкладна аднолькавая.
 
 
Большасць насельніцтва (45 %) гатова трываць пэўныя матэрыяльныя цяжкасці дзеля асабістай свабоды і гарантый захавання ўсіх грамадзянскіх правоў.
 
 
25 % гатовыя саступіць долю сваіх правоў і грамадзянскіх свабодаў у абмен на ўласны дабрабыт.
 
 
Пераважная важнасць грамадзянскіх правоў і свабод характэрная для ўсіх рэгіёнаў, аднак больш за ўсё тых, хто не згодны абмяняць правы на дабрабыт, у Заходнім рэгіёне (55 %), менш за ўсё - на Усходзе ( 40%).
 
 
Асабліва адрозніваюцца выбарам дабрабыту за кошт свабоды жыхары Данецкай і Харкаўскай вобласці.
 
 
Даследаванне праведзена Фондам «Дэмакратычныя ініцыятывы імя Ілька Кучэріва» і сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова з 20 па 24 снежня 2013 года.
 
 
Апытана 2010 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў ва ўсіх рэгіёнах Украіны. Тэарэтычная хібнасць выбаркі - 2,3 % .
 
 

pravda.com.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: