Украіна: Дзень Саборнасці ператварыўся ў «Крывавую Нядзелю»

Сёння Украіна мелася святкаваць Дзень Саборнасці. Але ўкраінцам будзе не да свята — падчас начного супрацьстаяння пратэстоўцаў з міліцыяй быў застрэлены малады хлопец. 



abstrel.png

Перад абстрэлам пратэстоўцаў быў уключаны пражэктар
Яшчэ адзін — памёр у шпіталі ад атрыманых траўмаў. 
Як паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на прадстаўнікоў медыцынскай службы Майдана, малады чалавек атрымаў чатыры кулявыя раненні, ад якіх памёр. Зараз асоба забітага удакладняецца. Ягонае цела знаходзіцца ў медпункце на Грушэўскага. Туды прапусцілі следчую групу.
Другі хлопец, збіты беркутаўцамі на каланадзе стадыёна імя Лабаноўскага, памёр з-за траўмаў, несумяшчальных з жыццём. У яго былі шматлікія пераломы, у прыватнасці, пералом шыйнага пазваночніка. 
Стала вядома імя застрэленага маладога чалавека. Гэта Сяргей Нігаян з Днепрапятроўску, ахоўнік Еўрамайдану. Захаваўся відэазапіс з ім:


Апроч таго, што сёння ва Украіне Дзень Саборнасці, 22 снежня — гадавіны Крывавай Нядзелі.