62% украінцаў прагаласавалі б за ўступленне ў ЕС
62% грамадзян падтрымліваюць уступленне Украіны ў Еўрапейскі Саюз і гатовыя прагаласаваць за гэта на адпаведным рэферэндуме, калі б ён праводзіўся ў бліжэйшы час.
Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага Цэнтрам сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў «Соцыс» з 25 лютага па 4 сакавіка 2014.
У той жа час 38% рэспандэнтаў гатовыя прагаласаваць за ўступленне Украіны ў Мытны саюз.
9,2 % адказалі, што не прымалі б удзелу ў такім рэферэндуме.
Даследаванне праводзілася па ўсёй тэрыторыі Украіны метадам асабістага інтэрв'ю па месцы жыхарства рэспандэнтаў. Метад адбору рэспандэнтаў — квотная выбарка (па прыкметах узрост і пол). Статыстычная хібнасць выбаркі (даверны
інтэрвал) складае + / - 2,2 %.
УНІАН