Следам за Пуціным ад расійскіх салдат у Крыме адрокся і міністр абароны РФ
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу назваў правакацыяй фатаграфіі ваеннай тэхнікі ў Крыме з расійскімі нумарнымі знакамі. Ён таксама назваў «лухтой поўнай» відэазапісы з прызнаннямі людзей у форме без знакаў адрознення ў тым, што яны — расійскія вайскоўцы, паведамляе «Інтэрфакс».
У адказ на пытанне журналістаў, ці ёсць у Крыму расійскія войскі, Шойгу заявіў: «Не, абсалютна». Ён дадаў, што «паняцця не мае», адкуль у атрадаў самаабароны
паўвострава сучасныя браневікі «Тыгр» і «Рысь», якія стаяць на ўзбраенні расійскай арміі.
Напярэдадні, 4 сакавіка, падчас прэс-канферэнцыі ў Нова-Агарове расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што людзі ў камуфляжнай форме, якія ўзялі пад кантроль стратэгічныя аб'екты ў
Крыме, — гэта «мясцовыя сілы самаабароны».
Украінскія СМІ і сілавыя ведамствы, у сваю чаргу, заяўлялі, што розныя ваенныя аб'екты на паўвостраве блакуюць расійскія вайскоўцы.
lenta.ru