Прафесара Зубава перадумалі звальняць пасля розгаласу ў СМІ
Пра гэта ён сам распавёў радыёстанцыі «Эхо Москвы» пасля сустрэчы з кіраўніцтвам ВНУ.
Нагадаем, раней Зубаву паведамілі, што ў кіраўніцтве ВНУ незадаволеныя артыкулам Зубава ў газеце «Ведомості» (глядзі пераклад на нашым сайце), у якім ён крытыкуе пазіцыю Расіі па стаўленні да Украіны.
Па словах прафесара, яму прапанавалі або напісаць заяву па ўласным жаданні, або чакаць, калі яго звольняць па артыкуле.
У СМІ пачалося гучнае абмеркаванне, і менавіта гэта, на думку Андрэя Зубава, дапамагло яму пазбегнуць звальнення. Аднак яго калегі выказалі яму абурэнне з-за артыкула ў
«Ведомостях».
Нагадаем, у артыкуле Зубаў параўнаў дзеянні расійскіх уладаў з далучэннем Аўстрыі да Трэцяга Рэйху ў 38-м годзе і папярэдзіў пра цяжкія наступствы ўводу расейскіх войскаў у Крым.
Андрэй Зубаў — доктар гістарычных навук, на яго рахунку 5 манаграфій і каля 150 навуковых прац.
echo.msk.ru