Пскоўскія камуністы патрабуюць забараніць канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» як «падхалімаў фашыстаў»
5 сакавіка ў прыёмную кіраўніка Каардынацыйнага Савета Усерасійскага руху «Рускі лад» дэпутата Дзяржаўнай Думы Уладзіміра Нікіціна і да кіраўніка Пскоўскага рэгіянальнага аддзялення Усерасійскага руху «Рускі лад» першаму сакратару Пскоўскага абкама КПРФ Аляксандра Рогава паступіў зварот прыхільніка КПРФ аб тым, што рыхтуецца пляцоўка, дзе будзе выступаць панк-рок-гурт «Ляпіс Трубяцкой».
«Яе лідэр — грамадзянін Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхалок. Гурт вязе свой новы музычны альбом «Матрошка», у якім у самым непрывабным выглядзе прадстаўлена Расія з яе рускай мовай, лідэры Савецкага Саюза. Сяргей Міхалок вызначыўся нядаўна выступамі на Еўрамайдане, дзе падтрымаў дзяржаўны пераварот ва Украіне. Камуністы Пскоўскай вобласці заклікаюць аб'явіць байкот падхалімам фашыстаў, і адмяніць канцэрт», — гаворыцца на сайце kprf.ru