Аўстралія. Дзень акупацыі Аўстраліі?
26 студзеня Аўстралія адзначае свята, прысвечанае пачатку каланізацыі мацерыка брытанцамі. Роўна 224 гады таму Лондан абвясціў пра тое, што 5-ты кантынент пераходзіць пад яго пратэктарат. І роўна 224 гады спатрэбілася,каб зразумець адну нестыкоўку таго гістарычнага акту. Аказваецца, Брытанія прысвоіла сабе Аўстралію без дамовы з абарыгенамі. Такім чынам, юрыдычна яна папросту акупавала край. Важна падкрэсліць, што Аўстралія — адзіная краіна ў Брытанскай Садружнасці, дзе не было практыкі заключаць дамовы паміж каланізатарамі і тубыльцамі.
26 студзеня Аўстралія адзначае свята, прысвечанае пачатку каланізацыі мацерыка брытанцамі. Роўна 224 гады таму Лондан абвясціў пра тое, што 5-ты кантынент пераходзіць пад яго пратэктарат. І роўна 224 гады спатрэбілася,каб зразумець адну нестыкоўку таго гістарычнага акту. Аказваецца, Брытанія прысвоіла сабе Аўстралію без дамовы з абарыгенамі. Такім чынам, юрыдычна яна папросту акупавала край. Важна падкрэсліць, што Аўстралія — адзіная краіна ў Брытанскай Садружнасці, дзе не было практыкі заключаць дамовы паміж каланізатарамі і тубыльцамі. У сувязі з гэтым актывісты аўстралійскіх арганізацый патрабавалі перайменаваць Дзень Аўстраліі ў Дзень акупацыі. Аўстралійскі ўрад у сваю чаргу кажа, што па факту каланізацыя Аўстраліі адбылася, і падпісваць дамову пра як правіла няма з кім. Затое у Канберы гатовыя ўнесці папраўкі ў канстытуцыю і адмяніць два параграфы, якія надаюць белым аўстралійцам права уводзіць спецыяльныя квоты парламенцкага прадстаўніцтва для асобных этнічных і расавых груп або ўвогуле пазбаўляць іх выбарчага права.
Па матэрыялах брытанскай прэсы