Аўстрыя. Гадавіна смерці “святога Йорга”

Год таму ў выніку аўтамабільнай катастрофы пайшоў з жыцця Йорг Хайдэр, кумір і лідэр аўстрыйскіх нацыяналістаў і антысемітаў. Пад ягоным кіраўніцтвам правыя прарваліся ў парламент і нават засядалі ва ўрадзе. Як цяпер кажуць некаторыя, Хайдэр быў гомасексуалістам, што не замінала яму, аднак, быць на публіцы гамафобам. Тым не менш, вакол Йорга стварыўся сапраўдны культ. Штодня на яго могілках можна пабачыць свежыя кветкі. Сюды спецыяльна едуць з усёй Аўстрыі і нават з замежжа. Насупраць месца аварыі пастаўлены маленькі помнік правадыру.

Год таму ў выніку аўтамабільнай катастрофы пайшоў з жыцця Йорг Хайдэр, кумір і лідэр аўстрыйскіх нацыяналістаў і антысемітаў. Пад ягоным кіраўніцтвам правыя прарваліся ў парламент і нават засядалі ва ўрадзе. Як цяпер кажуць некаторыя, Хайдэр быў гомасексуалістам, што не замінала яму, аднак, быць на публіцы гамафобам. Тым не менш, вакол Йорга стварыўся сапраўдны культ. Штодня на яго могілках можна пабачыць свежыя кветкі. Сюды спецыяльна едуць з усёй Аўстрыі і нават з замежжа. Насупраць месца аварыі пастаўлены маленькі помнік правадыру. Больш таго, створана інтэрнэт-крама, праз якую можна набыць рэчы, што калісьці належалі Хайдэру. Пакуль культуролагі не могуць ясна адказаць, у чым сакрэт феномену. Сама партыя Хайдэра не карыстаецца вялікай падтрымкай. Між тым, на гадавіну смерці да магілы з’ехалася прыкладна 500 чалавек. Выступоўцы паабяцалі працягнуць справу Хайдэра — прынамсі не дапусціць надпісаў на славенскай мове (славенцы — этнічнай меншасць у рэгіёне). Акрамя таго, была агучаная ідэя стварыць музей Хайдэра.


Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)