Аўстрыя. Кадыраў сябруе з ісламафобамі
Дэлегацыя дэпутатаў аўстрыйскай правай папулісцкай Партыі свабоды (FPÖ) у Венскім парламенце нанесла нечаканы візіт у Грозны. Палітыкі паехалі ў Чачню, каб пасля вяртання на радзіму зрабіць яшчэ больш незвычайную заяву. Калі верыць дэпутатам, у Чачні пабудавана сапраўднае дэмакратычнае грамадства. Усё дзякуючы адміністратарскаму генію Рамзана Кадырава. Абсурднасць сітуацыі палягае ў тым, што Партыя свабоды — ксенафобская партыя, якая вельмі часта робіць адказнымі за ўсе праблемы тых самых мусульман-эмігрантаў, у тым ліку чачэнцаў.
Дэлегацыя дэпутатаў аўстрыйскай правай папулісцкай Партыі свабоды (FPÖ) у Венскім парламенце нанесла нечаканы візіт у Грозны. Палітыкі паехалі ў Чачню, каб пасля вяртання на радзіму
зрабіць яшчэ больш незвычайную заяву. Калі верыць дэпутатам, у Чачні пабудавана сапраўднае дэмакратычнае грамадства. Усё дзякуючы адміністратарскаму генію Рамзана Кадырава. Абсурднасць сітуацыі
палягае ў тым, што Партыя свабоды — ксенафобская партыя, якая вельмі часта робіць адказнымі за ўсе праблемы тых самых мусульман-эмігрантаў, у тым ліку чачэнцаў. Для даведкі: у Аўстрыі камуна
чачэнцаў, якія збеглі з Чачні за час войнаў і праўлення Кадыравых, складае 25 тысяч чалавек. Між тым, вядома, што Кадыраў-малодшы — адзін з самых заўзятых на Каўказе аматараў ісламскіх
традыцый. Самі «свабодаўцы» тлумачаць гэты парадокс тым, што жыццё ў кадыраўскай Чачні цяпер такое цудоўнае, што ніхто з чачэнцаў не збіраецца эміграваць у Аўстрыю. Такім аргументам
мала хто верыць. На думку прэсы, цалкам рэальна, што сябрам FPÖ папросту заплацілі. Раней, пасля падзення рэжыму Садама Хусэйна, у Багдадзе знайшлі дакументы, адпаведна якім партыя
аўстрыйскіх папулістаў атрымлівала грошы за рэкламу Іраку на Захадзе.
Паводле нямецкай прэсы