ААН: ІД плануе справакаваць новую хвалю мігрантаў у Еўропе

Дэстабілізацыя афрыканскіх краін можа стаць для ЕС большай праблемай, чым сітуацыя з сірыйскімі бежанцамі.

Дзеці падзяляюць міску кашы ў вёсцы ў Сенегале. Фота: Rebecca Blackwell / AP

Дзеці падзяляюць міску кашы ў вёсцы ў Сенегале. Фота: Rebecca Blackwell / AP

Верхаводы баевікоў Ісламскай дзяржавы, якія збеглі з Сірыі, дамаўляюцца з афрыканскімі тэрарыстамі, каб справакаваць новую хвалю бежанцаў з Афрыкі ў Еўропу і разам з імі прасачыцца ў ЕС. Пра гэта заявіў кіраўнік Сусветнай харчовай праграмы ААН Дэвід Бізлі, піша The Guardian.
Супрацоўнікі ААН заўважылі, што ІД супрацоўнічае з экстрэмісцкімі групоўкамі накшталт Бока Харам і Аль-Каіда, каб падзяліць тэрыторыю і рэсурсы і працягваць дэстабілізацыю ў надзеі справакаваць міграцыю ў Еўропу, каб яны маглі ўкараніцца ў ЕС і стварыць хаос.
Бізлі заявіў, што тэрарысты выкарыстоўваюць у сваіх мэтах харчовы крызіс у краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Дэстабілізацыя афрыканскіх краін можа стаць для Еўропы большай праблемы, чым сітуацыя з сірыйскімі бежанцамі.
"Я хацеў бы сказаць еўрапейцам, што, калі вы лічыце, што ў вас паўстала праблема з-за краіны з 20 млн чалавек, такой як Сірыя, то пачакайце, пакуль яшчэ мацней будзе дэстабілізаваны буйны рэгіён Сахель з 500 млн жыхароў", — падкрэсліў Прадстаўнік ААН.
Бізлі дапускае, што недастатковая харчовая бяспека ў канфліктных рэгіёнах можа прывесці да непрадказальных наступстваў. «Міжнародная супольнасць, асабліва еўрапейцы, атрымалі ўрок напачатку вайны ў Сірыі, што калі вы не забяспечыце харчовую бяспеку, у вас будуць непрадказальныя наступствы. Я размаўляў з людзьмі не толькі ў Сірыі — жанчынамі, якія скажуць: «Мой муж не хацеў далучацца да ІД, але ў нас не было ежы, у нас не было выбару», — сказаў ён.