ААН распавяла, колькі цывільнага насельніцтва было забіта на Данбасе за 4 гады

Місія ААН у назіранні правоў чалавека ва Украіне падала апошнія звесткі пра колькасць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва ў перыяд узброенага канфлікту на ўсходзе краіны, паведамляе «Белсат».

zi.dn.ua

zi.dn.ua

З 14 красавіка 2014 года да 15 жніўня 2018 года былі зарэгістраваныя 2737 асобаў, якія загінулі праз ваенныя дзеянні на Данбасе, падае лічбы апублікаваны даклад місіі.
-1571 мужчына;-966 жанчын;-96 хлопчыкаў;-48 дзяўчат;-56 дарослых, пол якіх вызначыць не ўдалося.
Да гэтых лічбаў таксама трэба дадаць 298 чалавек, якія загінулі ў выніку збіцця 17 ліпеня 2015 года малайзійскага «Boeing’а». Беручы іх пад увагу, агульная колькасць складае прынамсі 3035 чалавек.
ЦГ belsat.eu