АБСЕ: Да месца катастрофы "Боінга" падагналі цягнік, ахвяр катастрофы рыхтуюць да транспарціроўкі
У АБСЕ пацвярджаюць знікненне часткі "Боінга-777" "Малазійскіх авіяліній" з месца яго крушэння ў Данецкай вобласці, паведамляе kp.ua.
Як паведамляе "Украінская праўда", пра гэта ў ходзе брыфінгу распавёў спікер АБСЕ Майкл Бацюрка па тэлефоне з месца авіякатастрофы.
— Мы бачым месца, дзе ўпаў самалёт. Тут целаў не бачым. Таксама не бачым часткі самалёта. Мы назіраем гэты раён і дакументуем гэта, — адзначыў ён.
Ён дадаў, што для місіі АБСЕ выдзелены "пэўны перыметр", дзе яны могуць перасоўвацца. Аднак цалкам да месца трагедыі іх не дапускаюць.
Таксама, па словах Бацюрка, прадстаўнікі місіі бачылі на бліжэйшай чыгуначнай станцыі да месца трагедыі (г. Тарэз) — тры рэфрыжэратара, у якіх нібыта захоўваецца частка целаў загінулых, аднак дакладную колькасць целаў у іх палічыць немагчыма з-за адсутнасці доступу да рэфрыжэратараў.
— Добраўзброеныя прадстаўнікі "ДНР" выдзелілі нам "бяспечны квадрат", журналістаў і іншых трымаюць на адлегласці, вадзіцелі не выходзяць з машын, — паведаміў прадстаўнік місіі АБСЕ.
Ён дадаў, што "цяжка падысці і паглядзець, што сталася з целамі".
Разам з тым, па словах Майкл Бацюрка, прадстаўнік ДНР паведаміў місіі аб планах перадаць цела міжнародным экспертам.
— Чалавек, які адказвае за гэта, сказаў, што чакае экспертаў. Я не хачу спекуляваць, але такое ўражанне, што ёсць гатоўнасць пакінуць гэта міжнародным экспертам, — дадаў ён.
Таксама Майкл Бацюрка паведаміў, што ДНР падагналі на станцыю цягнік савецкага ўзору, на якім плануюць транспартаваць цела на тэрыторыю, падкантрольную Украіне, магчыма ў Харкаў.