АБСЕ спыняе маніторынг Луганска
Група назіральнікаў спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ спыніла маніторынг Луганска з-за небяспекі ў гэтым горадзе. Пра гэта гаворыцца ў апошняй справаздачы місіі, паведамляе "Интерфакс-Украина".
"У Луганску сітуацыя застаецца напружанай. У сувязі з мерамі бяспекі спецыяльная маніторынгавая місія не адсочвае гэтай зоны адказнасці", — гаворыцца ў апублікаванай
справаздачы.
Адносна Данецка ў справаздачы паказана, што ў горадзе няма
істотных змен у сітуацыі з бяспекай.
"Місія збірае дадатковую інфармацыю аб сітуацыі ў Славянску праз тэлефонныя кантакты з пастаяннымі суразмоўцамі ў самім горадзе, інтэрв'ю з журналістамі, якія вяртаюцца адтуль, а
таксама адсочвае апошнія фатаграфіі", — гаворыцца ў справаздачы.
Як вядома, раней у АБСЕ заяўлялі, што спецыяльная маніторынгавая місія працягне сваю працу ва Украіне, але правядзе пэўныя перагрупоўкі сваіх назіральнікаў ва ўсходніх рэгіёнах у сувязі з сітуацыяй з
бяспекай.
Зараз у палоне ў баявікоў знаходзяцца дзве групы місіі,
якія назіралі за сітуацыяй ва ўсходніх рэгіёнах.
Першая
група назіральнікаў АБСЕ знікла 26 мая вечарам у Данецкай вобласці, у яе склад уваходзяць чатыры чалавекі — грамадзяне Швейцарыі, Эстоніі, Турцыі і Даніі.
З другой групай, таксама ў складзе чатырох чалавек, сувязь спынілася 29 мая вечарам на блокпосце каля Севераданецка Луганскай вобласці.