Абвінавачванне запатрабавала 30 гадоў турмы для былога прэзідэнта Паўднёвай Карэі

Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў прысудзіць былога прэзідэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе да 30 гадоў турмы па справе аб карупцыі.

© Фотахост-агенцтва

© Фотахост-агенцтва

Пак Кын Хе прад'явілі абвінавачванне па 18 эпізодах карупцыі, хабарніцтва, злоўжывання паўнамоцтвамі і разгалашэння дзяржаўнай таямніцы.
Пак Кын Хе адмовілася прымаць удзел у слуханнях пасля таго, як у кастрычніку 2017 года ёй у чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай.
Прэзідэнт Пак Кын Хе была адхіленая ад улады рашэннем Канстытуцыйнага суда Паўднёвай Карэі ў сакавіку 2017 года. Гэта адбылося праз паўгода пасля пачатку карупцыйнага скандалу, які суправаджаўся масавымі дэманстрацыямі па ўсёй краіне.
Па версіі следства, Пак Кын Хе дапусціла сваю сяброўку Цой (Чхве) Сун Сіль да дзяржаўных справах, у тым ліку да сакрэтных дакументаў. Акрамя гэтага Цой (Чхве) Сун Сіль вымагала грошы ў найбуйнейшых паўднёвакарэйскіх кампаній. У лютым 2018 года Цой (Чхве) Сун Сіль атрымала 20 гадоў турмы.
Паводле meduza.io