Афіцыйны вынік: Макрон стаў прэзідэнтам Францыі з 66% галасоў
Міністэрства ўнутраных спраў Францыі афіцыйна прызнала Макрона пераможцам гэтых выбараў. "Сёння вы перамаглі. Перамагла Францыя. Усе казалі нам, што гэта немагчыма, але яны не ведаюць Францыю", — сказаў Макрон, каі выступаў перад прыхільнікамі ў Луўры.
Паводле вынікаў падліку 99,9% бюлетэняў, кандыдат-цэнтрыст Эмануэль Макрон набраў 66,06%, а яго суперніца Марын Ле Пен — 33,94%.
Рэкордна высокай была колькасць пустых або сапсаваных бюлетэняў і выбаршчыкаў, што не галасавалі.
Міністэрства ўнутраных спраў Францыі афіцыйна прызнала Макрона пераможцам гэтых выбараў.
39-гадовы Макрон стаў самым маладым прэзідэнтам у гісторыі краіны.
Падлічаны практычна ўсе бюлетэні як на участках на тэрыторыі Францыі, так і за мяжой. Разрыў у цэлых 33 працэнтных пункта паміж кандыдатамі быў больш, чым прадказвалі праведзеныя перад выбарамі апытанні.
У той жа час высокай аказалася колькасць французаў, хто не прагаласаваў ні за аднаго з кандыдатаў, — такіх было 25,38%.
У штабе Макрона пачалі святкаваць перамогу яшчэ да заканчэння падліку галасоў. Кандыдат прыняў віншаванні ад Ангелы Меркель, Тэрэзы Мэй, Дональда Трампа і канадскага прэм'ера Джасціна Трюдо.
Крэмль пакуль ніяк не адрэагаваў на перамогу Макрона. Незадоўга да выбараў, 24 сакавіка, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адкрыта прымаў у Крамлі суперніцу Макрона Марын Ле Пен.
Паводле ВВС