Акцыя супраць «дармаедскага дэкрэту» прайшла ў Маскве
У Маскве адбылося пікетаванне беларускай амбасады. Акцыю правялі чальцы незарэгістраванага Беларускага левага фронту, якія апынуліся ў Расіі ў пошуку працы.
«Мы – не дармаеды, а твае працадаўцы!» — асноўны пасыл пікітоўцаў да Лукашэнкі. Лідар Беларускага левага фронту Дзмітрый Кудранок адзначыў, што гэта не толькі патрабаванне адмяніць сумнавядомы Дыкрэт №3, але і салідарнасць з усімі беларусамі, якія ад беспрацоўя на Радзіме апынуліся ў Расіі. Беларускія гастарбайтэры хочуць дадому, але вернуцца, калі зменіцца эканамічная сітуацыя:
— Людзі хочуць дадому, у іх тут сем’і, бацькі і праблемы, якія трэба вырашаць. Людзі стаміліся бегаць па ўсім свеце і хочуць вярнуцца на Радзіму.
Пікітоўцаў расейская паліцыя не чапала, але з беларускай амбасады выйшаў чалавек у форме супрацоўніка КДБ і пачаў запісваць відэа. Напрыканцы ўдзельнікі перадалі свае патрабаванні беларускаму амбасадару.
Паводле «Радыё Рацыя»