Акцыю падтрымкі Кадырава ў Дагестане заблакавала паліцыя

Паліцыя Дагестану не дала правесці ў рэспубліцы аўтапрабег у падтрымку кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава, прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і былога кіраўніка мясцовага аддзялення Пенсійнага фонду Сагіда Муртазаліева.



img_20160124_wa0012.jpg

Кіроўцы, якія прыбылі на аўтапрабег у Дагестане. Фота chernovik.net

Аўтапрабег павінен быў адбыцца 24 студзеня. Удзельнікі планавалі ехаць з Кізлярe ў Дэрбент; па дарозе да іх павінна была далучыцца аўтакалона з Махачкалы, паведамляе дагестанскае выданне «Черновик».

Аднак сфармаваныя для аўтапрабегу калоны былі блакаваныя на выездзе з Кізляр і недалёка ад месца збору ў Махачкале. Паводле відавочцаў, супрацоўнікі паліцыі зрывалі плакаты, на якіх былі намаляваныя Пуцін, Кадыраў і Муртазаліеў.

На заклік правесці аўтапрабег, як кажуць назіральнікі, адгукнулася мноства людзей, па некаторых звестках, агульная колькасць прыгнаных машын, гатовых праехацца па Дагестане, складала больш за тысячу штук.

Аўтапрабег у Дагестане павінен быў стаць працягам мітынгу, які прайшоў 22 студзеня ў Грозным. Удзельнікі мітынгу (паводле ацэнак МУС Чачэніі — каля мільёна чалавек, пры насельніцтве рэспублікі ў 1,3 млн) выказвалі падтрыманне прэзідэнту Чачэніі Рамзану Кадыраву і кіраўніку Расеі Уладзіміру Пуціну.

belsat.eu