Актывісты на Кубе паведамляюць пра тысячы затрыманых пратэстоўцаў
Паводле падлікаў кубінскіх актывістаў, паліцыя затрымала ўжо больш за 5000 чалавек у сувязі з пратэстамі ў краіне. Нямеччына і ЗША заклікаюць вызваліць мірных дэманстрантаў, паведамляе www.dw.com.
На Кубе працягваюцца затрыманні ўдзельнікаў масавых пратэстаў супраць урада краіны — першых за некалькі дзесяцігоддзяў. Усяго затрымана ўжо больш за 5000 чалавек, паведамляе ў сераду, 14 ліпеня, мясцовы інтэрнэт-партал 14ymedio.com, які сабраў дадзеныя з розных крыніц.
Сярод затрыманых — больш за 120 актывістаў і журналістаў. У сацсетках з'яўляюцца відэакадры ўварвання паліцэйскіх у дамы людзей і жорсткіх затрыманняў з ужываннем зброі. Кубінскія ўлады пацвердзілі смерць аднаго дэманстранта, але заявілі, што ён спрабаваў напасці на паліцэйскі ўчастак. Пры гэтым журналісты і звычайныя людзі ў сацсетках пішуць пра значна большую колькасць загінулых і пацярпелых у ходзе сутыкненняў з праваахоўнікамі.
Неўзабаве пасля пачатку пратэстаў 11 ліпеня ў краіне пачалі блакаваць інтэрнэт. З тых часоў у сацсетках з'яўляліся паведамленні пра асобныя больш дробныя акцыі. Паводле звестак агенцтва AFP, 14 ліпеня ў жыхароў Кубы зноў з'явіўся доступ у інтэрнэт.