Галоўрэд «Рэха Масквы» Венядзіктаў пра прапагандыста Салаўёва: Ён яшчэ будзе лізаць шнуркі Навальнаму
Цікавае выказванне галоўнага рэдактара «Рэха Масквы».
Цікавы пост сёння з'явіўся ў тэлеграм-канале галоўнага рэдактара «Рэха Масквы» Аляксея Венядзіктава.
«Зараз Уладзімір Салаўёў здзекуецца над атручаным і пасаджаным Навальным і ліжа шнуркі Сяргею Нарышкіну. Але вы яшчэ ўбачыце, як ён будзе лізаць шнуркі Навальнаму і здзекавацца над Нарышкіным. Усё наперадзе», — напісаў Аляксей Венядзіктаў.
Сяргей Нарышкін — кіраўнік Службы знешняй выведкі Расіі. Аляксей Навальны — галоўны апанент Уладзіміра Пуціна, які зараз адбывае пакаранне ў калоніі.
Даўно вядома, што Венядзіктаў і Салаўёў між сабой варагуюць і час ад часу абменьваюцца вострымі пастамі ў сацсетках на адрас адзін аднаго.