Амаль палова палякаў апасаецца за незалежнасць сваёй краіны

Такія дадзеныя вынікаюць з праведзенага нядаўна ў суседняй краіне сацыялагічнага даследавання. Згодна з вынікамі даследавання, найбольшую пагрозу для сваёй незалежнасці палякі бачаць з боку Расіі.



get_imgqh4uqonz.jpg

Сярод 47% палякаў, якія баяцца за незалежнасць сваёй краіны, амаль 88% бачаць галоўную пагрозу для Польшчы з боку Расіі.

Рэзкі рост занепакоенасці палякаў будучым сваёй дзяржавы наўпрост звязаны з падзеямі ў Украіне.

Акупацыя Расіяй Крыма і вайсковая падтрымка рэжымам Пуціна сепаратысцкага руху на Паўднёвым Усходзе Украіны моцна павысілі ўзровень трывожнасці ў польскім грамадстве, што выразна відаць на прадстаўленай ніжэй дыяграме.

 

Небяспека з боку Расіі выклікала таксама рост колькасці прыхільнікаў павелічэння вайсковай прысутнасці НАТА на тэрыторыі Польшчы. За гэта зараз выступае каля 65% палякаў.

Як адзначае "Газета Выборча", у 1990 г. на думку палякаў найбольшую патэнцыйную пагрозу незалежнасці Польшчы несла Германія. Такога меркавання прытрымлівалася тады 88% апытаных жыхароў суседняй краіны.

Цяпер немцаў апасаюцца толькі 7% грамадзян Польшчы.

www.t-styl.info