Амерыканскі канцэрн адмовіўся ад пошуку сланцавага газу ў Польшчы

Кампанія Marathon Oil Poland прыняла рашэнне спыніць здабычу сланцавага газу ў Польшчы.  Гэта была адна з самых актыўных фірмаў па пошуку нетрадыцыйнага газу. Амерыканская фірма тлумачыць, што польскі сланцавы газ не адпавядае патрабаванням кампаніі.



d411c1c2_ce07_4484_b514_92dd59b06957.jpg

Кампанія Marathon Oil Poland прыняла рашэнне спыніць здабычу сланцавага газу ў Польшчы. Амерыканская фірма тлумачыць, што польскі сланцавы газ не адпавядае патрабаванням кампаніі.

Раней Marathon Oil атрымала 11 ліцэнзій на пошук і даследаванне прыроднага газу з нетрадыцыйных крыніц, якія ахопліваюць больш за 9 тысяч квадратных кіламетраў.

Гэта была адна з самых актыўных фірмаў па пошуку нетрадыцыйнага газу. Да гэтага часу яна зрабіла 6 адтулін.

Нагадаем, летась Польшчу пакінула кампанія ExxonMobli. Прадстаўнікі фірмы патлумачылі, што распрацоўка першых двух радовішчаў на Падляшшы і ваколіцах Любліна не прынесла чаканых вынікаў.

У аўторак пра завяршэнне працы ў Польшчы заявіла канадская кампанія Talisman. Частку яе ліцэнзій на здабычу газу атрымае канцэрн San Leon.

Да гэтага часу самымі актыўнымі кампанія па пошуку сланцавага газу ў Польшчы з’яўляюцца нацыянальныя канцэрны PGNIG i Orlen.

radyjo.net